Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.12.2015

У НАН Беларусі ўзнагародзілі юных даследчыкаў

7 снежня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў гарадскога фестывалю праектна-даследчых работ вучняў пачатковых класаў “Пазнанне і творчасць”. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 200 юных даследчыкаў.
Фестываль “Пазнанне і творчасць” праводзіцца сярод навучэнцаў 2-4 класаў устаноў адукацыі сталіцы ў два этапы. Першы этап вочны (на ўзроўні ўстановы адукацыі), другі - гарадскі. Гарадскі ў сваю чаргу складаецца з двух тураў (завочнага і вочнага). Мэта мерапрыемства - стварэнне ўмоў для развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцей навучэнцаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Усяго ў конкурсе 2015 года прынялі ўдзел каля 500 праектаў і вучэбна-даследчых работ па 4 намінацыях. У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, спецыялісты Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі. Фотаздымкі ўзнагароджання малых можна паглядзець у нашых групах ў сацыяльных сетках: Facebook, Вконтакте. Запрашаем падпісацца на навіны НАН Беларусі.

Награждение малышей-победителей конкурса Познание и творчествоhttp://nasb.gov.by/rus/news/553/

Опубликовано Национальная академия наук Беларуси за 7 декабря 2015 г.