Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.12.2015

Падпісана дарожная карта развіцця супрацоўніцтва паміж акадэміямі навук Беларусі і В’етнама

9 снежня 2015 года Беларусь і В’етнам падпісалі праграму супрацоўніцтва ў эканамічнай, навуковай, адукацыйнай і культурнай сферах на перыяд 2016-2018 гадоў. Падпісанне дакумента адбылося падчас афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Сацыялістычную Рэспубліку В’етнам. Дакумент падпісалі прэзідэнты дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Чыонг Тан Шанг. Таксама ў ходзе візіту быў падпісаны шэраг дакументаў на міжведамасным узроўні. У прыватнасці, дарожная карта развіцця супрацоўніцтва паміж акадэміямі навук дзвюх краін.

belta.by