Уладзімір Гусакоў пацвердзіў намер супрацоўнічаць у якасці раўнапраўных партнёраў з навуковымі калегамі з ЗША. Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі адзначыў, што ўжо былі паспяхова выкананы сумесныя праекты вучоных дзвюх краін - у 2013 годзе было рэалізавана 8 сумесных праектаў, у 2014-м - 5. У бягучым годзе таксама прадугледжана выкананне шэрагу праектаў, у прыватнасці, у галіне лазернай фізікі, матэрыялазнаўства, перапрацоўкі адходаў, біятэхналогій, па лініі Батанічнага саду і інш.
Старшы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай асацыяцыі кіраўнікоў каледжаў і ўніверсітэтаў Мэцью Хэміл выказаў гатоўнасць і зацікаўленасць амерыканскага боку нарошчваць супрацоўніцтва з беларускімі навуковымі арганізацыямі. Асабліва амерыканскі бок зацікаўлены ў развіцці механізмаў укаранення навуковых даследаванняў у практыку, у рэальны сектар эканомікі.
Таксама сёння госці наведалі Музей гісторыі НАН Беларусі і выставу НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці” і працягнулі праграму візіту наведваннем інстытутаў НАН Беларусі, а таксама ДКНТ, Міністэрства замежных спраў, БДУ.
15-16 снежня 2015 года праграмай візіту прадугледжана правядзенне сумеснага семінара па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве дзвюх краін.