Акрамя таго, бакі разгледзелі магчымыя формы двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку па лініі абмену дэлегацыямі вучоных абедзвюх краін. Як падкрэсліў у час сустрэчы старшыня камітэта па навуковай палітыцы Міністэрства навукі, ІКТ і перспектыўнага планавання Рэспублікі Карэя Лі Сін Ду: “Мэта нашага візіту ў НАН Беларусі - вызначыць і пашырыць магчымасці цеснага супрацоўніцтва вучоных дзвюх краін у галіне практычнай дзейнасці”.
Дэлегацыя навуковых арганізацый Рэспублікі Карэя наведала пастаянна дзеючую выставу НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”.