Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.02.2016

23 лютага акадэміку Яўгену Міхайлавічу Бабосаву спаўняецца 85 гадоў

23 лютага 2016 г. вядомаму беларускаму вучонаму і арганізатару навукі, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Яўгену Міхайлавічу Бабосаву споўніцца 85 гадоў.
Урачысты сход у гонар юбілею вучонага і адкрыццё кніжнай выставы “Філасофія і сацыялогія - гэта мой выбар, гэта мой лёс” адбудзецца 23 лютага 2016 года ў 15:00 у інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 15, 1 паверх, п. 110).
На ўрачыстае мерапрыемства з нагоды юбілею акадэміка Я.М. Бабосава запрошаны вядомыя вучоныя НАН Беларусі, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, а таксама вядучыя беларускія ВНУ, калегі і вучні Яўгена Міхайлавіча.

Кантактная інфармацыя:

+ 375 17 259 70 42 Аляксандр Мікалаевіч Данілаў, член-карэспандэнт НАН Беларусі, загадчык кафедры сацыялогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ
+375 17 284 10 31 Вольга Панасіна, ЦНБ НАН Беларусі