Акадэмік А.М. Бабосаў узнагароджаны Залатым медалём НАН Беларусі
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакоў узнагародзіў доктара філасофскіх навук, прафесара, акадэміка Бабосава Яўгена Міхайлавіча вышэйшай узнагародай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - нагрудным знакам “Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “За вялікі ўклад у развіццё навукі”. Узнагарода ўручана “За значны ўклад у развіццё тэорыі сацыялагічнай навукі, арганізацыю і правядзенне рэспубліканскіх рэпрэзентатыўных сацыялагічных даследаванняў і падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі”, згодна з Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі №3 ад 26 студзеня 2016 г.
Узнагароджанне адбылося на святочным мерапрыемстве, прысвечаным 85-гадоваму юбілею акадэміка, які прайшоў у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.