Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.05.2016

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбыўся святочны вечар, прысвечаны Дню Перамогі

4 мая 2016 года ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбыўся святочны вечар, прысвечаны Дню Перамогі. Да прысутных з словам звярнуўся дырэктар Інстытута гісторыі Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч, які падкрэсліў неабходнасць захоўваць памяць аб цане, якой дасталася перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама павіншаваў усіх з надыходзячым Святам. Далей сваімі ўспамінамі пра вайну падзяліўся галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі, доктар гістарычных навук, прафесар Пётр Фёдаравіч Лысенка. Пасля чаго адбыўся святочны канцэрт Народнага ансамбля вакальна-інструментальнай музыкі «Спадчына» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка пад кіраўніцтвам Віктара Мікалаевіча Кунцэвіча. Былі выкананы песні і музычныя кампазіцыі ваенных гадоў.