Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.05.2016

У НАН Беларусі прынялі дэлегацыю Акадэміі аграрных навук правінцыі Цзілінь Кітайскай Народнай Рэспублікі

19 мая 2016 года па запрашэнні беларускага боку НАН Беларусі наведала дэлегацыя Акадэміі аграрных навук правінцыі Цзілінь Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з Прэзідэнтам акадэміі У Сінь Хунам. У ходзе візіту госці азнаёміліся з экспазіцыяй пастаянна дзеючай выставы НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”, а таксама правялі перагаворы з кіраўніцтвам НАН Беларусі аб магчымасцях і механізмах развіцця супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі на аснове падпісанага ў кастрычніку 2015 года пагаднення паміж НАН Беларусі і Акадэміяй аграрных навук правінцыі Цзілінь.

У ходзе перагавораў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакоў адзначыў неабходнасць “перайсці ў двухбаковых адносінах на ўзровень узаемадзеяння непасрэдна паміж інстытутамі і навуковымі супрацоўнікамі напрамую”, намеціць і рэалізоўваць канкрэтныя навукова-вытворчыя праекты, а таксама прапанаваў навуковым супрацоўнікам і студэнтам з КНР праходзіць навучанне і стажыроўку на базе НАН Беларусі.

У сваю чаргу дэлегацыя Акадэміі аграрных навук правінцыі Цзілінь адзначыла зацікаўленасць у распрацоўках НАН Беларусі ў галіне сельскагаспадарчай тэхнікі і функцыянальнага харчавання для дзяцей і пажылых людзей.

20-21 мая візіт працягнецца наведваннем НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі, НПЦ НАН Беларусі па земляробстве, НПЦ НАН Беларусі па харчаванні, РУП “Інстытут мяса-малочнай прамысловасці” і культурнай праграмай.

Фота М. Куксачоў і М. Гулякевіч