Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.06.2016

На публічную лекцыю аб адкрыцці гравітацыйных хваль запрашае Беларускі акадэмічны квантавы цэнтр

10 чэрвеня 2016 г. у 11-00 у НАН Беларусі (Вялікая канферэнц-зала, пр. Незалежнасці, 66) адбудзецца публічная лекцыя аб адкрыцці гравітацыйных хваль. У лекцыі расказваецца пра падзею, якой у навуковым свеце чакалі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Пасля працяглых пошукаў міжнароднай абсерваторыяй LIGO адкрыты гравітацыйныя хвалі, прадказаныя А. Эйнштэйнам яшчэ 100 гадоў таму. Гэта падзея, якая з’яўляецца найбуйнейшым дасягненнем не толькі астрафізікі, але і сусветнай навукі ў цэлым, адкрывае новы раздзел фізікі - гравітацыйна-хвалевую астраномію. Будзе расказана пра гісторыю пошуку гравітацыйных хваль, прыведзена апісанне эксперымента LIGO і прадстаўлены новыя гравітацыйна-хвалевыя эксперыменты, накіраваныя на раскрыццё таямніц Сусвету.

Лектар - Выблы Юрый Пятровіч канд. фіз.-мат. навук, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі тэарэтычнай фізікі Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі, вядомы вучоны ў галіне тэорыі гравітацыйнага ўзаемадзеяння, рэлятывісцкай касмалогіі.

Арганізатар лекцыі - Беларускі акадэмічны квантавы цэнтр.

Уваход свабодныны. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.