Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.06.2016

Канцэпцыю азелянення Мінска абмяркуюць на круглым стале ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі

10 чэрвеня 2016 г. у інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, д.15, п.110) пройдзе круглы стол на тэму “Канцэпцыя азелянення горада Мінска”. У мерапрыемстве прымуць удзел эксперты з Мінскага гарадскога камітэта па ахове прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, Інстытута прыродакарыстання НАН Рэспублікі Беларусь, Інстытута эксперыментальнай батанікі, прадстаўнікі Цэнтральнага батанічнага сада, УП “Зелянбуд”, УП “Мінскграда”, актывісты грамадскіх экалагічных арганізацый, урбаністы.Эксперты, якія сабраліся, абмяркуюць нарматыўна-прававую базу арганізацыі кіравання азеляненнем тэрыторый горада, стан аб’ектаў расліннага свету, перспектывы асваення новых ландшафтна-рэкрэацыйных тэрыторый Мінска. Таксама адбудзецца панэльная дыскусія “Адзіная канцэпцыя азелянення горада Мінска”.

Больш падрабязна пра мерапрыемства.

Уваход свабодны.