Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.06.2016

Падпісаны Пратакол па выніках візіту ў Рэспубліку Беларусь сумеснай дэлегацыі Асамблеі сельскагаспадарчых навук КНР і ААТ “Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС”

22 чэрвеня 2016 года ў Беларусі быў падпісаны Пратакол па выніках візіту ў краіну сумеснай дэлегацыі Акадэміі сельскагаспадарчых навук КНР і ААТ “Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС”. З боку НАН Беларусі дакумент падпісаў намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Пётр Казакевіч.

Дэлегацыя на чале з дырэктарам Інстытута сельскагаспадарчай эканомікі і развіцця Акадэміі сельскагаспадарчых навук КНР Ван Дуньянам знаходзілася па запрашэнні Старшымі Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі У.Р. Гусакова ў нашай краіне ў перыяд з 16 па 22 чэрвеня 2016 года. Мэтай візіту дэлегацыі было азнаямленне з распрацоўкамі арганізацый НАН Беларусі і правядзенне перагавораў аб перспектыўных галінах, механізмах пашырэння беларуска-кітайскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і сумеснай працы ў рамках праекта высокатэхналагічнага аграпрамысловага комплекса поўнага цыклу ў Рэспубліцы Беларусь.

Па выніках праведзеных мерапрыемстваў бакі дамовіліся прадпрыняць усе неабходныя намаганні для больш хуткага вывядзення супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і АСНХ на новы ўзровень. У сувязі з гэтым бакі абмеркавалі падпісанне НАН Беларусі, АСХН і САМСЕ сумеснага мемарандума аб супрацоўніцтве.