Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.06.2016

Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Актуальныя пытанні ўтрымання дзікіх жывёл у няволі»

27 чэрвеня 2016 г. у 15.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Актуальныя пытанні ўтрымання дзікіх жывёл у няволі». У ёй прынялі ўдзел: начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Наталля Мінчанка, кансультант упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Віялета Андрыянава і генеральны дырэктар ДНВА «Навукова-практычны цэнтр па біярэсурсах» Алег Барадзін . У ходзе мерапрыемства спецыялісты расказалі журналістам пра нюансы законапраекта “Аб абыходжанні з жывёламі”, а таксама адказалі на пытанні, якія тычацца рэгістрацыі жывёл, прымальнай іх колькасці ў жылых памяшканнях, адказнасці за няправільнае ўтрыманне.