НАН Беларусі наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Андрэй Савіных
20 ліпеня 2016 года НАН Беларусі наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Андрэй Савіных. Спадар Пасол расказаў як можа будавацца праца з турэцкімі партнёрамі і выслухаў прапановы кіраўнікоў акадэмічных прадпрыемстваў аб супрацоўніцтве. Савіных адзначыў, што навука ў Турэцкай Рэспубліцы сканцэнтравана ва ўніверсітэцкіх і рэгіянальных тэхнапарках. Турэцкія партнёры чакаюць гатовыя для камерцыялізацыі праекты, таму трэба вызначыцца з тэматыкай, якая можа быць цікавая абодвум бакам і падрыхтаваць камерцыйныя прапановы для супрацоўніцтва. У цяперашні час узаемадзеянне ў навуковай сферы паміж дзвюма краінамі ажыццяўляецца на аснове Пагаднення паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Турэцкім даследчым саветам па навуцы і тэхналогіях (TUBITAK), падпісанага ў 2002 годзе, а таксама Пагаднення аб навуковым супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Турэцкай акадэміяй навук за 2009-ы год. Нядаўна адбыўся конкурс новых праектаў на 2016-2017 гг.