Прафесарам М.Я. Кавалёвым атрыманы фундаментальныя вынікі сусветнага ўзроўню ў галіне вырашэння задач прыняцця аптымальных рашэнняў, інфарматыкі і лагістыкі. Колькасць спасылак на яго публікацыі па даных інфармацыйных сістэм Scopus і Google Scholar дасягае адпаведна 2929 і 4929, а h-індэкс цытавання складае 24 і 31 адпаведна. Па гэтых паказчыках прафесар М.Я. Кавалёў уваходзіць у спіс 5000 лепшых прафесіяналаў свету ў галіне прыняцця рашэнняў і інфарматыкі.
Універсітэт Feng Chia заснаваны ў 1961 годзе. У ім навучаецца 20000 студэнтаў. Па апытанні 1000 кампаній Тайваня, пачынаючы з 2008 года, універсітэт штогод уваходзіць у спіс 10 лепшых універсітэтаў краіны па якасці падрыхтоўкі студэнтаў. Навуковыя артыкулы супрацоўнікаў універсітэта ў галіне тэхнічных навук, бізнесу, інфармацыйных і электрычных тэхналогій рэгулярна ўключаюцца ў спіс 10 лепшых у свеце па навукаметрычнаму індыкатару Essential Science Indicators (Thomson & Reuters).
Да ведама: У акадэмічным асяроддзі званне заслужанага прафесара ўніверсітэта або даследчага цэнтра прысвойваецца найбольш выбітным ў адпаведных галінах навукі спецыялістам.