Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.09.2016

У Інстытуце радыебіялогіі НАН Беларусі 29-30 верасня 2016 г. адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Радыебіялогія: мінімізацыя радыяцыйных рызык”

29-30 верасня 2016 года ў Інстытуце радыебіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Гомель) прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Радыебіялогія: Мінімізацыя радыяцыйных рызык”. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя з 35 навуковых і навукова-практычных арганізацый Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Чэхіі. На канферэнцыі было прадстаўлена 35 вусных і 10 стэндавых дакладаў. У прадстаўленых дакладах асветлены вынікі навуковых даследаванняў па актуальных праблемах медыцынскіх і біялагічных наступстваў радыяцыйнага забруджвання для раслін, жывёл і чалавека. Прапанаваны формы радыяцыйнага кантролю і ацэнкі доз апраменьвання, новыя радыеахоўныя сродкі і спосабы мінімізацыі радыяцыйных рызык.

Больш падрабязна з вынікамі канферэнцыі і канкрэтнымі высновамі можна азнаёміцца ў Рэзалюцыі канферэнцыі.