Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.10.2016

Дырэктар Інстытута лесу НАН Беларусі А. Кавалевіч узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2016 года № 352, прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у галінах прыбора- і машынабудавання, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнацыянальных адносін, развіццё беларускай журналістыкі, дарожнай і лясной гаспадаркі, навукова-педагагічнай дзейнасці, сферы адукацыі, мастацтва, культуры і спорту.

Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны дырэктар ДНУ “Інстытут лесу НАН Беларусі” Аляксандр Кавалевіч.

Шчыра віншуем Аляксандра Іванавіча з высокай дзяржаўнай узнагародай і жадаем новых творчых поспехаў!