Падчас цырымоніі адкрыцця, якая праходзіла ў канцэртнай зале музея Луўр, прадстаўнікі замежных акадэмій навук былі ўзнагароджаны памятнымі медалямі, а таксама падпісалі Маніфест аб навуцы. З нагоды памятнай даты мерапрыемства наведаў Прэзідэнт Французскай Рэспублікі Франсуа Аланд.
Усяго ў праграме мерапрыемстваў прымалі ўдзел прадстаўнікі Акадэмій навук з 54 краін свету.
З шэрагам прадстаўнікоў Акадэмій навук дэлегацыя НАН Беларусі правяла асобныя перагаворы аб магчымых напрамках узаемавыгаднага супрацоўніцтва і механізмах яго пашырэння.
У ходзе праграмы знаходжання члены дэлегацыі НАН Беларусі азнаёміліся з дакладамі прадстаўнікоў шэрагу акадэмій навук па актуальных праблемах сучаснасці на канферэнцыі “Чатыры перакрыжаваных погляды на праблемы будучыні”.