Тэматыка конкурсу ўключае пяць ключавых абласцей:
1. Сістэмная інтэграцыя (транспарт, гарадскія / прыгарадныя раёны);
2. Інтэграцыя лагістыкі гарадскіх грузавых і пасажырскіх перавозак у е-мабільнасць;
3. Канцэпцыі разумнай мабільнасці і дадатку ІКТ;
4. Грамадскі транспарт;
6. Паводзіны спажыўцоў і тэндэнцыі ў грамадстве.
Заяўнікамі могуць быць выканаўцы нацыянальных навуковых праграм (ГПНІ, ДНТП і інш.) па тэматыцы конкурсу, дзяржаўным заказчыкам якіх з’яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
У выпадку поспеху пададзенага на конкурс праекта, забяспечанага нацыянальным фінансаваннем, ён атрымлівае дадатковае фінансаванне (да 33%) ад Еўракамісіі. Тэрмін выканання праекта - да 3 гадоў.
У мэтах эфектыўнага фарміравання міжнародных кансорцыумаў 25 лістапада 2016 г. у г. Брусель (Бельгія) будзе арганізавана Біржа ідэй праектаў, дзе ўдзельнікі змогуць абмяняцца назапашаным вопытам і выпрацаваць агульную платформу для далейшай працы. Азнаёміцца з праграмай мерапрыемства можна па спасылцы.
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на сайце www.electricmobilityeurope.eu, дзе размешчана поўная інфармацыя аб праекце ERA-NET Cofund Electric Mobility Europe і конкурсе Сall 2016.