Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.12.2016

Адбылася цырымонія адкрыцця Кітайска-Беларускага цэнтра камерцыялізацыі інавацый і падпісанне пагаднення аб стварэнні Кітайска-Беларускага фонду венчурных інвестыцый

28 снежня 2016 года адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Кітайска-Беларускага цэнтра камерцыялізацыі інавацый і цырымонія падпісання дамовы аб стварэнні сумеснага Кітайска-Беларускага фонду венчурных інвестыцый. У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык, Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін, генеральны выканаўчы дырэктар СЗАТ “Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка” Ху Чжэн, намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы Сюй Баомінь.

Асноўная задача фонду - садзейнічаць інавацыйнаму развіццю Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень” шляхам венчурнага фінансавання інавацыйных праектаў, што рэалізуюцца на яго тэрыторыі. Інвестыцыйная стратэгія фонду нацэлена на фарміраванне партфеля інавацыйных праектаў, перш за ўсё ў галіне высокіх тэхналогій, распрацоўкі і арганізацыі вытворчасці інавацыйных тавараў і паслуг.

”Парк “Вялікі камень” настроены на высокатэхналагічныя вытворчасці і інавацыі ў галіне высокіх тэхналогій. Мы будзем актыўна працаваць у бліжэйшы год для таго, каб напоўніць праектамі тую інфраструктуру, якая будзе створана ў Год навукі”, - сказаў у час адкрыцця Сяргей Чыжык.

Фота М. Гулякевіч, газета Навука