Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.01.2017

Адбыўся Агульны сход Савета маладых вучоных НАН Беларусі

12 студзеня 2017 года адбыўся Агульны сход Савета маладых вучоных НАН Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Саветаў маладых вучоных Аддзяленняў акадэміі (Адзін дэлегат – ад 25 маладых даследчыкаў), акадэмікі-сакратары, кіраўніцтва Акадэміі наук. Напярэдадні ва ўсіх аддзяленнях прайшлі справаздачныя сходы Саветаў маладых вучоных. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў. Аб выніках дзейнасці Савета маладых вучоных за 2016 год далажыў старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Андрэй Іванец. З дакладамі выступілі старшыні Саветаў маладых вучоных аддзяленняў. Былі заслуханы навуковыя даклады лаўрэатаў Прэміі нацыянальнай акадэміі Навук і Фонду падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскага фонду) для маладых вучоных у 2016 годзе. На Агульным сходзе зацверджана Справаздача аб выніках дзейнасці Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за 2016 год, разгледжаны планы на 2017 год. Як было адзначана на сходзе, Савет маладых вучоных НАН Беларусі будзе працаваць у самым цесным узаемадзеянні з Бюро Прэзідыума і Прэзідыумам НАН Беларусі. Кіраўніцтва аддзяленняў і навуковых калектываў будзе аказваць усялякую падтрымку маладым.