У ёй прынялі ўдзел і прадстаўнікі НАН Беларусі:
Ляўко Вольга Мікалаеўна - загадчык Цэнтра археалогіі і Старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі, доктар гістарычных навук, прафесар;
Гаранская Таццяна Георгіеўна - загадчык аддзела архітэктуры ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” НАН Беларусі;
Кухаронок Таццяна Іванаўна - старшы навуковы супрацоўнік ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” НАН Беларусі;
Лазука Барыс Андрэевіч - загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” НАН Беларусі.
Вучоныя расказалі пра свой удзел у захаванні матэрыяльнай і нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны. У прыватнасці, В. Ляўко падзялілася планамі па аднаўленні і рэканструкцыі старажытных помнікаў у Копысі.
Т. Гаранская звярнула ўвагу на праблему вольнай інтэрпрэтацыі пры рэстаўрацыі архітэктурнай спадчыны і падкрэсліла той момант, што “галоўная каштоўнасць любога помніка - у яго аўтэнтычнасці”.
Т. Кухаронок звярнула ўвагу СМІ на спецыфіку працы з нематэрыяльнай культурнай спадчынай. Тут падобная праблема: назіраецца вольная інтэрпрэтацыя абрадаў, а турысты і журналісты часам нават могуць перашкодзіць правядзенню некаторых рытуалаў.
У сваю чаргу Б. Лазука расказаў аб праблемах рэстаўрацыі ўнікальных рэчаў у раённых музеях, а таксама звярнуў увагу на памылкі, якія часам назіраюцца пры вырабе сувеніраў з народнымі арнаментамі.