Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.04.2017

Абноўлена Дошка гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

26 красавіка 2017 года адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Дошкі гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і бюста першага прэзідэнта НАН Беларусі Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага.

У адпаведнасці з Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 30.03.2017 № 157 прызнаны пераможцамі і занесены на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за дасягненне ў 2016 годзе найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай і вытворчай дзейнасці арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі:

  • дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”;
  • дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве”;
  • дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”;
  • дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”;
  • дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”;
  • рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”;
  • адкрытае акцыянернае таварыства “НВА Цэнтр”;
  • рэспубліканскае вытворчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства “Эксперыментальны завод” РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі”;
  • рэспубліканскае санаторна-курортнае ўнітарнае прадпрыемства “Санаторый “Іслач” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

    Урачыста адкрыты 26 красавіка 2017 года бюст першага прэзідэнта НАН Беларусі Усевалада Ігнатоўскага знаходзіцца ў фае Прэзідыума НАН Беларусі.