Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.04.2017

Каталог гатовых да ўжывання распрацовак для аграрнага сектара створаны на сайце Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі

З мэтай прасоўвання і камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка стварыла і змясціла на сайце Аддзялення новы раздзел “Распрацоўкі для асваення”.

Прадстаўленыя распрацоўкі арыентаваны на канкрэтныя патрэбы аграрнага сектара эканомікі, гатовыя для рэалізацыі і практычнага прымянення ў галіне земляробства і раслінаводства, жывёлагадоўлі і ветэрынарнай медыцыны, механізацыі сельскай гаспадаркі, вытворчасці прадуктаў харчавання, эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Распрацоўкі, згрупаваныя па арганізацыях, якія іх выконвалі, уключаюць кароткую характарыстыку, навукова-тэхнічны ўзровень, эканамічныя паказчыкі, ступень гатоўнасці да асваення, кантактныя дадзеныя распрацоўшчыкаў і інш. звесткі.

Інфармацыя аб распрацоўках прадастаўлена Аддзяленнем аграрных навук НАН Беларусі.

Раздзел будзе папаўняцца новай інфармацыяй.