Перад пачаткам сесіі Агульнага сходу Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў паведаміў журналістам, што для навуковай грамадскасці знакавай стала нарада аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі 7 красавіка 2017 года ў Нацыянальнай акадэміі навук. “Пасля сустрэчы ўмацаваліся надзеі на тое, што мы атрымаем падтрымку ад кіраўніка дзяржавы і ўрада. Спадзяёмся апраўдаць давер”, - сказаў ён. Гусакоў таксама адзначыў, што ў Год навукі ў Беларусі плануецца правесці больш за 60 канферэнцый, сімпозіумаў, круглых сталоў, кангрэсаў, сустрэч. Будуць арганізаваны новыя праекты з замежнымі вучонымі ў розных сферах: IT-тэхналогіях, фізіцы, хімічным сінтэзе, біятэхналогіях. Асаблівая ўвага надаецца развіццю інавацыйнага партнёрства з Саудаўскай Аравіяй.
Сёння па выніках работы сесіі Агульнага сходу прынята Пастанова “Аб зацвярджэнні справаздачы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за 2016 год” і пастанова “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастановы Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.
Ганаровым членам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аднагалосна абраны доктар Туркі бін Сауд бін Махамед Аль-Сауд, Прэзідэнт Навукова-тэхналагічнага цэнтра імя Караля Абдулазіза (KACST), размешчанага ў г. Эр-Рыяд, Каралеўства Саудаўская Аравія. Доктар Туркі бін Сауд бін Махамед Аль-Сауд абраны за выдатныя заслугі і асабісты ўклад у развіццё навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Каралеўствам Саудаўская Аравія, умацаванне высокатэхналагічнага сектара экспарту тавараў, работ і паслуг у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў перыяд з 2006 па 2016 гг.