У ходзе цырымоніі адкрыцця сімпозіума быў афіцыйна адкрыты Міжнародны Цэнтр релятывісцкай астрафізікі ICRANet Мінск і праведзена публічная лекцыя заснавальніка Цэнтра ICRANet прафесара Рэма Руфіні (Італія).
У прынятай удзельнікамі сімпозіума выніковай Дэкларацыі гаворыцца пра тое, што беларускія вучоныя зацікаўлены ва ўцягванні нашых прамысловых магчымасцей у распрацоўку і стварэнне буйнамаштабных эксперыментальных фізічных установак і ўключэнні ў апрацоўку даных, якія атрымліваюцца з іх выкарыстаннем. Адной з прапаноў, якія паступілі падчас падвядзення вынікаў сімпозіума, было стварэнне Каардынацыйнага Камітэта для лепшай арганізацыі навуковай дзейнасці ў галіне ядзернай фізікі. Мяркуецца, што ў “каардынацыйны Камітэт ўвойдуць вядучыя вучоныя Акадэміі навук і вышэйшых навучальных устаноў. Сімпозіум даў нам магчымасць адкрыць такіх экспертаў, і мы мяркуем, што яны будуць працаваць над стварэннем дэталёвай праграмы будучай сумеснай даследчай дзейнасці па гэтым напрамку” - адзначаецца ў Дэкларацыі .
Дэкларацыя Міжнароднага сімпозіума “Інтэграцыя беларускіх вучоных у даследчыя праграмы вядучых міжнародных ядзерна-фізічных цэнтраў” агучана Старшынёй праграмнага (навуковага) камітэта сімпозіума.