Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.05.2017

Семінар па распрацоўцы дейтэрыраваных прэпаратаў ненасычаных тлустых кіслот пройдзе ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі

Семінар адбудзецца 19 мая 2017 у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі, Сурганава, 13, п.402, у 16.00. У семінары прыме ўдзел доктар Роберт Дж. Малінары, заснавальнік і генеральны дырэктар кампаніі “Рэтратоп” (Retrotope, Inc., ЗША), якая спецыялізуецца ў галіне біятэхналогіі рэагентаў, геномікі, пратэёмікі і біяфармацэўтычных даследаванняў.

Распрацоўшчык прэпаратаў дэйтэрыраваных ненасычаных тлустых кіслот для барацьбы з дэгенератыўнымі захворваннямі, кампанія “Рэтратоп” стварыла новую катэгорыю лекавай платформы, стабілізаванай дэйтэрыем ненасычаных тлустых кіслот, якая прызначана для захавання і аднаўлення здароўя мітахондрый пры дэгенератыўных захворваннях. Унікальны механізм дадзенай платформы прадухіляе пашкоджанне клетак і аднаўляе клетачную функцыю, пашкоджаную перакісным акісленнем ліпідаў у выніку акісляльнага стрэсу. Першы прадукт-кандыдат кампаніі “Рэтротоп”, RT001, праходзіць клінічныя выпрабаванні ў дачыненні да атаксіі Фрыдрэйха, невылечнага рэдкага захворвання.

Доктар Роберт Дж. Малінары з’яўляўся заснавальнікам і генеральным дырэктарам кампаніі СОDA Genomics, якая працуе ў галіне сінтэтычнай біялогіі і біяпаліва. Доктар Малінары - член камітэта па біятэхнічным скрынінгу групы акрэдытаваных інвестараў Life Science Angels. Як спецыяліст у галіне геномікі, ён супрацоўнічаў з Інстытутам будучыні ў Менло-Парк. Ён быў сузаснавальнікам і прэзідэнтам кампаніі Protogen Laboratories, Inc., з 1994 па 1996 год узначальваў гэтую кампанію, якая стала найбуйнейшым у свеце пастаўшчыком карыстальніцкіх ДНК, перш чым была набыта кампаніяй Life Technologies, Inc. (Цяпер Invitrogen). На працягу некалькіх гадоў кіраваў даччынай кампаніяй, якая распрацавала тэхналогію струйнага друку для ўласных чыпаў ДНК. Да працы ў кампаніі Protogene, доктар Малінары служыў у якасці стратэгічнага саветніка ў стартапа Nanogen, Affymetrix і Sequenom. Раней доктар Малінары быў заснавальнікам і генеральным дырэктарам кампаніі Avitech Diagnostics, якая займаецца тэхналогіяй секвеніравання ДНК і выяўлення мутацый (якая стала часткай Variagenics, Inc.) і з’яўляўся кансультантам, які спецыялізуецца ў галіне біятэхналогій, у кампаніі McKinsey & Co. Доктар Малінары атрымаў ступені бакалаўра і магістра ў Дартмуцкім каледжы і ступень доктара ў галіне біяфізічнай хіміі ў Браўнаўскім універсітэце.

Кантакты: Вадзім Шманай +375 17 292 03 73, shmanai@ifoch.bas-net.by

Больш падрабязна аб семінары