Інтэграцыю беларускай адукацыі ў сусветную адукацыйную прастору абмяркуюць у Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі
24 мая ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі адбудзецца круглы стол па тэме: “Інтэграцыя беларускай адукацыі ў сусветную адукацыйную прастору: праблемы, перспектывы”. У мерапрыемстве прымуць удзел вучоныя, работнікі ўстаноў адукацыі, супрацоўнікі Міністэрства адукацыі, прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, работнікі Парламента.
Праблемнае поле круглага стала ўключае пытанні:
нацыянальная адукацыю як базісная структура эканомікі, фактар канкурэнтаздольнасці краіны;
Балонская дэкларацыя: стандарты, механізмы ўваходжання сістэмы беларускай адукацыі ў агульнаеўрапейскую і сусветную адукацыйную прастору;
інстытуцыяналізацыя інструментаў уваходжання беларускай адукацыі ў сусветную адукацыйную прастору;
распрацоўка, апрабацыя гнуткіх прыкладных, варыятыўных праграм і модульных праграм навучання;
пашырэнне працэсаў інтэрналізацыі беларускай і расійскай адукацыі як задача будаўніцтва Саюзнай дзяржавы;
расійскі вопыт уваходжання сістэмы адукацыі ў сусветную адукацыйную прастору;
беларускія практыкі рэалізацыі міжнароднай адукацыйнай дзейнасці;
праблемы ўзнаўлення навуковых эліт, механізмы, сродкі развіцця акадэмічнай мабільнасці студэнтаў;
інфраструктура садзейнічання і матывацыі студэнтаў і выкладчыкаў у галіне акадэмічнай мабільнасці;
беларуска-расійскі вопыт кластарызацыі ўстаноў адукацыі і навукі;
навуковыя даследаванні з удзелам студэнтаў: трансферы камерцыялізацыі распрацовак.
Праца круглага стала будзе праходзіць 24 мая 2017 года, у 11:00, па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, зала пасяджэнняў, 11 паверх.