Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.05.2017

Адбылося ўручэнне дыпломаў лаўрэатаў беларускім аўтарам прэмій акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы

У адпаведнасці з “Палажэннем аб прэміях акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы” за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя пры выкананні сумесных даследаванняў” і ў адпаведнасці з вынікамі конкурсу 2015 года, праведзенага Акадэміяй Навук Малдовы, прысуджаны прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы. 29 мая 2017 года ўручаны дыпломы лаўрэатаў беларускім аўтарам.

У галіне тэхнічных навук - за працу “Інавацыйныя сістэмы тэрматрансфармацыі для ўтылізацыі другасных і альтэрнатыўных крыніц энергіі”: Васільеву Леанарду Леанідавічу, галоўнаму навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктару тэхнічных навук, прафесару; Жураўлёву Аляксандру Сяргеевічу, вядучаму навуковаму супрацоўніку лабараторыі порыстых асяроддзяў дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдату тэхнічных навук.

У галіне прыродазнаўчых навук - за працу “Класіфікацыя і ідэнтыфікацыя вінных дыстылятараў метадамі многапараметрычнага аналізу іх спектральных характарыстык”: Хадасевічу Міхаілу Аляксандравічу, намесніку загадчыка лабараторыі сістэм пераўтварэння светлавых палёў дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдату фізіка-матэматычных навук; Сініцыну Георгію Уладзіміравічу, загадчыку лабараторыі сістэм пераўтварэння светлавых палёў дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдату фізіка-матэматычных навук (дыплом уручаецца выконваючаму абавязкі дырэктара інстытута фізікі Мікалаю Станіслававічу Казаку); Рагавой Марыне Віктараўне, інжынеру па навукова-тэхнічнай інфармацыі лабараторыі сістэм пераўтварэння светлавых палёў дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.