Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.06.2017

У Акадэміі навук пройдзе міжнародны форум, прысвечаны 85-годдзю ЦБС НАН Беларусі

6 чэрвеня 2017 года (аўторак) у 10:00 у НАН Беларусі (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, Вялікая канферэнц-зала Прэзідыума НАН Беларусі) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Роля батанічных садоў і дэндрарыяў у захаванні, вывучэнні і ўстойлівым выкарыстанні разнастайнасці расліннага свету”, прысвечанай 85-годдзю Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

На форуме 6-8 чэрвеня 2017 года плануецца абмеркаваць шэраг важных праблем:

  • тэарэтычныя асновы і практычныя вынікі інтрадукцыі раслін;
  • навуковае, прыкладное і адукацыйнае значэнне батанічных калекцый;
  • экалогія, фізіялогія і біяхімія інтрадуцыраваных раслін;
  • біятэхналагічныя і малекулярна-генетычныя аспекты вывучэння і выкарыстання біяразнастайнасці раслін;
  • праблемы аховы раслін у батанічных садах;
  • сучасныя напрамкі ландшафтнага дызайну і зялёнага будаўніцтва.