Гайдашоў А.А. расказаў пра гісторыю ўдзелу Беларусі ў даследаваннях Антарктыкі, стварэнні беларускай антарктычнай станцыі, а таксама аб асноўных напрамках навуковай працы ў Антарктыдзе. Увазе слухачоў былі прадэманстраваны дакументальныя відэафільмы, знятыя А.А. Гайдашовым падчас антарктычных экспедыцый.
У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву “Сіньхуа” А.А. Гайдашоў расказаў аб узаемадзеянні беларускіх вучоных-палярнікаў з калегамі з Кітая і іншых краін.
У сустрэчы прынялі ўдзел супрацоўнікі пасольства, члены іх сем’яў, студэнты ВНУ Пекіна і Шанхая.
На памяць аб сустрэчы ў Пасольстве А.А. Гайдашоў і І.М. Пільшчыкаў перадалі паслу Кірылу Рудому ў дар кнігу “Беларусь у Антарктыцы”, выдадзеную Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі да 10-годдзя пачатку рэгулярных навуковых і экспедыцыйных даследаванняў.
Па матэрыялах сайта china.mfa.gov.by