Навучанне інтанацыі заснавана на параўнанні эталонных інтанацыйных партрэтаў зададзенага набору фраз з інтанацыяй фраз, якія вымаўляюцца навучэнцам. Акустычная база даных уключае набор стандартных сказаў, які дастаткова поўна пакрывае разнастайнасць інтанацыйных эталонаў і іх асноўных варыяцый, якія выкарыстоўваюцца ў мове. Сістэма заснавана на інтэрактыўным узаемадзеянні з навучэнцам, забяспечваючы слыхавую і зрокавую зваротную сувязь, а таксама колькасную ацэнку правільнасці інтанавання фразы.
Сістэма працуе на базе OS Windows (7, 8, 10) і даступная для бясплатнага скачвання на сайце https://intontrainer.by/