Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.06.2017

Прадстаўнікі НАН Беларусі ўдастоены медалёў Францыска Скарыны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №218, у адпаведнасці з якім 58 чалавек удастоены дзяржаўных узнагарод. Прадстаўнікі розных галін дзейнасці ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у стварэнне Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, развіццё будаўнічай галіны і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, беларускага друку, сферы мастацтва, культуры і архітэктуры, значныя дасягненні ў галіне сувязі, навуковай дзейнасці і падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў.

У ліку ўзнагароджаных Медалём Францыска Скарыны: Нічыпаровіч Станіслаў Антонавіч, намеснік дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Выдавецкі дом “Беларуская навука”; Свярчкова Наталля Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”; Стэфановіч Аляксандр Віктаравіч, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў дзяржаўнай установы “Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”; Гапоненка Сяргей Васільевіч, дырэктар выканаўчай дырэкцыі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.

Медалём “За працоўныя заслугі” адзначаныя Дравiца Вiктар Iванавiч, дырэктар навукова-iнжынернага рэспубліканскага ўнiтарнага прадпрыемства ”Мiжгалiновы навукова-практычны цэнтр сiстэм iдэнтыфiкацыi i электронных дзелавых аперацый“; Маркоўскі Міхаіл Міхайлавіч, начальнік аддзела планавання і кіравання Беларускай касмічнай сістэмай дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Геаінфармацыйныя сістэмы”.