Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.07.2017

У НАН Беларусі адбудзецца пашыранае рабочае пасяджэнне Міжведамаснай камісіі Рэспублікі Беларусь па пытаннях Антарктыкі

У НАН Беларусі 20 ліпеня 2017 года адбудзецца пашыранае рабочае пасяджэнне Міжведамаснай камісіі Рэспублікі Беларусь па пытаннях Антарктыкі.

Мэта пасяджэння - разгляд ходу выканання ў 2016-2017 гг. Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Пагаднення аб супрацоўніцтве ў Антарктыцы паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі, абмеркаванне планаў навуковага і лагістычнага супрацоўніцтва на 2017-2018 гг., у тым ліку ў рамках правядзення 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі і 63-й Расійскай антарктычнай экспедыцыі.

У мерапрыемстве прымаюць удзел:
Лукін Валерый Уладзіміравіч - Начальнік Расійскай антарктычнай экспедыцыі Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы “Інстытут Арктыкі і Антарктыкі” Расгідрамета;
Марцьянаў Вячаслаў Леанідавіч - начальнік Лагістычнага цэнтра Расійскай антарктычнай экспедыцыі;
удзельнікі беларускіх антарктычных экспедыцый, прадстаўнікі ДУ “Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў”, кіраўніцтва НАН Беларусі.

20 ліпеня 2017 года
13.30 - 14.30 Наведванне ўдзельнікамі пасяджэння пастаянна дзеючай выставы НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”
14.30 - 15.00 Зносіны з прадстаўнікамі СМІ
15.00 - 16.00 Сустрэча з Першым намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі С.А. Чыжыкам