25 жніўня 2017 года у НАН Беларусі адбыліся перагаворы кіраўніцтва НАН Беларусі з дэлегацыяй Міністэрства навукі, тэхналогій і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Куба на чале з намеснікам міністра навукі, тэхналогій і навакольнага асяроддзя Кубы
Даніла Алонса Медэрасам. Як адзначыў у ходзе сустрэчы Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі
Уладзімір Гусакоў, НАН Беларусі надае асаблівае значэнне развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Кубай.
“У вас маецца значны навуковы патэнцыял. Навука Кубы актыўна развіваецца. Многія навуковыя інтарэсы Беларусі і Кубы супадаюць. Але наша супрацоўніцтва з’яўляецца недастатковым”, падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.
Намеснік міністра навукі, тэхналогій і навакольнага асяроддзя Кубы Даніла Алонса Медэрас адзначыў, што кубінскі бок зацікаўлены ў супрацоўніцтве з вучонымі Беларусі ў галіне біямедыцыны, мікрабіялогіі, аховы глебы, нанатэхналогій. Уладзімір Гусакоў выказаў пажаданне актывізаваць супрацоўніцтва таксама ў космасе, у галіне беспілотных авіяцыйных комплексаў, электратранспарту, інфармацыйных тэхналогій, вытворчасці навейшых лекавых прэпаратаў, падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі.