Супрацоўніцтва арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з навуковымі ўстановамі Калалеўства Саудаўская Аравія ажыццяўляецца на аснове Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Навукова-тэхнічным цэнтрам імя Караля Абдулазіза (King Abdulaziz City for Science and Technology (далей – KACST), заключанага 15.12.2007 г..
KACST – гэта нацыянальнае навуковае агенцтва Каралеўства Саудаўская Аравія (далей – КСА). Каб дапамагчы дасягнуць пераходу КСА да эканомікі, заснаванай на ведах, KACST садзейнічае развіццю і інвесціраванню ў нацыянальную сістэму навукі, тэхнікі і інавацый, арыентуючы вынікі даследаванняў на індустрыяльную дыверсіфікацыю. На выстаўцы плошчай каля 300 кв. м. будуць прадстаўлены каля 200 самых новых навукова-тэхнічных распрацовак з прыкладна 30 арганізацый: НАН Беларусі (21 арганізацыя), Міністэрства адукацыі, Міністэрства прамысловасці і іншых ведамстваў.
На стэндах выстаўкі ў выглядзе натуральных узораў, мультымедыйных прэзентацый і інфармацыйных матэрыялаў будуць прадстаўлены новыя распрацоўкі ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, арыгінальныя прамысловыя тэхналогіі вытворчасці новых матэрыялаў, лекавых прэпаратаў, а таксама прадукцыя нанатэхналогій, біятэхналогій і інш.
У рамках выстаўкі адбудзецца сумесны Беларуска-Саудаўскі навуковы сімпозіум з удзелам вядучых беларускіх і саудаўскіх вучоных і кіраўніцтва Навукова-тэхналагічнага цэнтра імя Караля Абдул-Азіза
Загадчык аддзела Кансультацыйна-метадычнага
цэнтра ДНУ “Цэнтр сітэмнага аналізу
і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі
В.Я. Крацёнак