Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.09.2017

Савет маладых вучоных НАН Беларусі запрашае да ўдзелу ў XIV Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Моладзь у навуцы-2.0'17”

Савет маладых вучоных НАН Беларусі запрашае прыняць удзел маладых вучоных (у тым ліку студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў) у XIV Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Моладзь у навуцы-2.0'17” (30 кастрычніка-2 лістапада 2017, Мінск).

Праца канферэнцыі будзе арганізавана па наступных секцыях:

  • Аграрныя навукі
  • Біялагічныя навукі
  • Гуманітарныя навукі і мастацтва
  • Медыцынскія навукі
  • Фізіка, матэматыка і інфарматыка
  • Фізіка-тэхнічныя навукі
  • Хімія і навукі аб Зямлі У рамках канферэнцыі прадугледжваецца правядзенне секцыйных і міждысцыплінарных пасяджэнняў, майстар-класаў, панэльных дыскусій і іншых мерапрыемстваў, прысвечаных дзейнасці маладых вучоных.

    Праца канферэнцыі будзе арганізавана на англійскай, рускай і беларускай мовах.

    Рэгламент выступлення: працягласць - да 10 хвілін, прэзентацыя ў фармаце MS powerpoint на англійскай мове, выступленне - на любой з рабочых моў канферэнцыі.

    Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 20 верасня 2017 г. прайсці электронную рэгістрацыю па адрасе: https://goo.gl/forms/WyLQk8up3mqrZnH72 і падаць праз гэтую форму наступныя дакументы:

  • матэрыялы аб’ёмам 12000-15000 тыс. знакаў (падрабязная інструкцыя па афармленні матэрыялаў у дадатку);
  • экспертнае заключэнне аб магчымасці публікацыі тэзісаў і артыкула ў адкрытым друку (у электронным (адсканаваны дакумент)
  • водгук эксперта – прызнанага вучонага ў адпаведнай галіне ведаў на матэрыялы. Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў. Адабраныя арганізацыйным камітэтам матэрыялы будуць апублікаваны ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі. Лепшыя даклады канферэнцыі будуць рэкамендаваны да апублікавання ў форме артыкулаў у выданнях НАН Беларусі.

    Афармленне матэрыялаў згодна з дадаткам 1 да інфармацыйнага паведамлення.

    Артыкулы і тэзісы, якія не адпавядаюць патрабаванням афармлення, да разгляду прымацца не будуць!

    Важныя даты:
    1 красавіка 2017 г. - пачатак прыёму матэрыялаў канферэнцыі;
    20 верасня 2017 г. - заканчэнне прыёму матэрыялаў канферэнцыі;
    Да 1 кастрычніка 2017 г. - аплата арганізацыйнага ўзносу;
    30 кастрычніка - 2 лістапада 2017 г. - правядзенне канферэнцыі.