Прэміі (дзве - адна айчынным вучоным і адна міжнароднаму калектыву аўтараў) прысуджаюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі напярэдадні дня нараджэння А.В.Лыкава - 20 верасня.
Прэмія айчынным вучоным прысуджаецца адной асобе або групе супрацоўнікаў (не больш за тры), якія працуюць у навуковых, навукова-вытворчых арганізацыях і ВНУ Рэспублікі Беларусь і якія ўнеслі вызначальны ўклад пры выкананні вылучаемай работы.
Прэмія міжнароднаму калектыву аўтараў прысуджаюцца калектывам вучоных замежных краін і Рэспублікі Беларусь (не больш за тры) за ўклад у развіццё творчай спадчыны А.В.Лыкава, сумесныя асноватворныя работы па праблемах цепла- і масапераносу.
Права вылучэння работ на саісканне Прэміі прадастаўляецца:
акадэмікам і членам-карэспандэнтам НАН Беларусі;
вучоным (навукова-тэхнічным) саветам навуковых арганізацый і вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і замежных краін.
З Палажэннем аб прэміі і лаўрэатамі па выніках раней праведзеных конкурсаў можна азнаёміцца на афіцыйным вэб-сайце НАН Беларусі.
Матэрыялы з надпісам “На саісканне прэміі імя акадэміка А.В.Лыкава” напраўляюцца да 20 мая 2018 г. у ДНУ “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” па адрасе: 220072, г. Мінск, вул . П.Броўкі, 15, корпус 2, каб. 329.
Даведкі па тэлефонах 8 (017) 284-23-23 (Карэліна В.А.); 8 (017) 284-16-71 (Гайко В.А.)