Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.01.2018

У Беларусі выбралі лепшых журналістаў, якія пішуць аб навуцы

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падвяла вынікі конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2017 года, Года навукі, у сродках масавай інфармацыі.

Конкурс праводзіўся ў восьмы раз па чатырох намінацыях: “Лепшая публікацыя”, “Лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні”, “Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН ў сетцы інтэрнэт” і “Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні”. Па кожнай з намінацый прысуджаны тры прэміі. У конкурсе прынялі ўдзел як прафесійныя журналісты, так і непрафесійныя аўтары.

Трэба адзначыць, што конкурс 2017 года выклікаў вялікую цікавасць з боку прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Усяго было прадстаўлена больш за 175 работ 76 аўтараў. Толькі па намінацыі “на лепшую публікацыю” было прадстаўлена 87 работ 39 аўтараў 28 рэдакцый раённых, абласных, рэспубліканскіх газет і часопісаў.

Рашэннем Бюро Прэзідыума вырашана прысудзіць прэміі конкурсу ў намінацыі “Лепшая публікацыя”: Юліі Васілішынай, спецыяльнаму карэспандэнту аддзела сацыяльных праблем установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Рэдакцыя газеты “Савецкая Беларусь”, - за цыкл артыкулаў пра ўклад вучоных НАН Беларусі ў развіццё беларускай навукі ў газеце “СБ Беларусь Сегодня”; Наталлі Ярэміч, намесніку рэдактара аддзела грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця УП “Рэдакцыя газеты “Мінская праўда”, Юліі Гаўрыленка, спецыяльнаму карэспандэнту аддзела грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця УП “Рэдакцыя газеты “Мінская праўда”, - за цыкл артыкулаў пра дасягненні вучоных НАН Беларусі ў газеце “Мінская праўда”; Івану Ждановічу, загадчыку аддзела - адказнаму сакратару газеты “Голас Радзімы” - за цыкл артыкулаў пра ролю беларускай навукі ў жыцці грамадства ў часопісе “Беларусь. Belarus”.

У намінацыі “Лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні” пераможцамі сталі: карэспандэнт спецыяльнага аддзела рэдактараў галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі Інга Бялова, выканаўчы прадзюсар галоўнай дырэкцыі тэлеканала “НТВ – Беларусь” генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі Кацярына Бірэцкая, - за цыкл тэлевізійных праграм “Наукомания” на тэлеканале “Беларусь 3”; карэспандэнт Дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” Вольга Коршун, - за цыкл тэлевізійных сюжэтаў ў інфармацыйных праграмах тэлеканала “Сталічнае тэлебачанне”; карэспандэнт спецыяльнага аддзела карэспандэнцкай сеткі галоўнай дырэкцыі “Агенцтва тэлевізійных навін” Белтэлерадыёкампаніі Антаніна Станкевіч, аглядальнік аддзела палітычных аглядальнікаў галоўнай дырэкцыі “Агенцтва тэлевізійных навін” Белтэлерадыёкампаніі Аляксей Мартынёнак, - за цыкл фільмаў хранікальна-дакументальнага серыяла “Справа жыцця” на тэлеканале “Беларусь 1”.

Конкурсная камісія ў намінацыі “Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні” прысудзіла перамогу Ліліі Крапівінай, загадчыку аддзела навукова-практычнага часопіса “Беларуская сельская гаспадарка”, - за цыкл артыкулаў пра ролю вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў павышэнні эфектыўнасці аграрна-прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь ў часопісе “Беларуская сельская гаспадарка”; Валянціне Капытка (Лясновай), спецыяльнаму карэспандэнту навуковай, вытворча - практычнай газеты “Навука”, - за цыкл артыкулаў у газеце “Навука”; Сняжане Міхайлоўскай, аглядальніку часопіса “Беларуская думка” УП “Беларускае тэлеграфнае Агенцтва”, - за цыкл матэрыялаў аб дасягненнях вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў часопісе “Беларуская думка”.

У намінацыі “Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы інтэрнэт” пераможцамі прызнаны: Станіслаў Андросік, рэдактар нацыянальнай версіі сайта bel.sputnik.by карэспандэнцкага пункта Федэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства “Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва “Расія Сёння” ў Рэспубліцы Беларусь”, - за цыкл матэрыялаў пра ролю вучоных НАН Беларусі ў развіцці гуманітарных навук; Валерыя Гаўрылава, карэспандэнт аддзела эканамічнай і навуковай інфармацыі Галоўнай рэдакцыі інфармацыі УП “БелТА”, - за цыкл матэрыялаў аб дасягненнях вучоных НАН Беларусі; Вольга Паклонская, спецыяльны карэспандэнт рэдакцыі газет “Мінскі кур’ер” і “Вячэрні Мінск” УП “Агенцтва “Мінск-Навіны”, - за цыкл матэрыялаў пра ўклад вучоных НАН Беларусі ў развіццё беларускай навукі.