Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.03.2018

НАН Беларусі аб'явіла конкурс “Электрамабіль”

Нацыянальная акадэмія навук аб’явіла конкурс “Электрамабіль”. Асноўнай задачай конкурсу з’яўляецца стымуляванне інтэлектуальнай і інавацыйнай дзейнасці ў стварэнні новых тэхналогій для электратранспарту, якія прадстаўляюць практычную цікавасць, а таксама матывацыі ініцыятыў і творчай думкі, уцягванне шырокага круга вынаходнікаў у праект па стварэнні электрамабіля.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары або калектывы аўтараў, якiя накiравалi свае заяўкі на конкурс.

Заяўка павінна быць прадстаўлена з паметкай “На конкурс “Электрамабіль” на папяровым носьбіце на адрас дзяржаўнай навуковай установы “Аб’яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” і ў электронным выглядзе ў форме Word Document (не больш за 10 старонак фармату А4) з прэзентацыяй у форме Power Point Presentation (не больш за 10 слайдаў) на e-mail: bats@ncpmm.bas-net.by

Заяўкі на конкурс падаюцца на працягу ўсяго конкурснага года.

Падрабязна з Палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца тут.