Адкрыццё канферэнцыі – 28 сакавіка 2018 года ў 11.00 па адрасе – г. Мінск, вул. Акадэмічная, д. 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі (актавая зала, 4 паверх).
Плануецца, што ў канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі органаў улады і кіравання, дыпламатычнага корпуса, даследчыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, спецыялісты вядучых вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны, а таксама замежныя навукоўцы і эксперты ў галіне міжнародных адносін з Велікабрытаніі, Расіі, Арменіі, Германіі, Польшчы, Украіны, Казахстана і інш.
Мэта канферэнцыі – актывізацыя навуковых дыскусій па пытаннях вывучэння актуальных пытанняў рэалізацыі знешнепалітычных стратэгій і нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў Беларусі ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржавамі, перспектыў развіцця краіны і рэгіёну ў сучасных геапалітычных рэаліях. Ключавая ўвага дадзенага мерапрыемства будзе сканцэнтравана на абмеркаванні наступных пытанняў: сучаснасць і будучыня глабальнай геапалітычнай прасторы, стабільнасць і бяспека ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Рэспубліка Беларусь і інтэграцыйныя працэсы ў постсавецкай рэальнасці, міжнародныя арганізацыі і рэалізацыя нацыянальных інтарэсаў Беларусі, развіццё двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі.