Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.04.2018

Развітанне з акадэмікам НАН Беларусі Уладзімірам Антонавічам Піліповічам

2 красавіка 2018 года на 88-м годзе жыцця памёр лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Антонавіч Піліповіч. Развітанне з акадэмікам Піліповічам У.А. распачнецца у 11:00 5 красавіка 2018 г. у Вялікай канферэнц-зале НАН Беларусі. Грамадзянская паніхіда адбудзецца у 12:00 (пр. Незалежнасці, 66).

Некралог