Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.04.2018

26 красавіка 2018 года адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

26 красавіка 2018 года ў вялікай канферэнц-зале (пр. Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2-гі паверх) адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На парадку дня сесіі – “Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2017 годзе і задачы на 2018 год”. Па гэтым пытанні з дакладам выступіць галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі акадэмік Кільчэўскі Аляксандр Уладзіміравіч. Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Чыжык Сяргей Антонавіч выступіць з дакладам “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. На сесіі Агульнага сходу будзе зацверджана справаздача НАН Беларусі за 2017 год і прынята пастанова Агульнага сходу НАН Беларусі.

Рэгістрацыя членаў Агульнага сходу будзе праходзіць з 9.00 да 9.45

Сесія пачне сваю работу ў 10.00