Антон Шолух - выпускнік БДУ, абараніў кандыдацкую дысертацыю па біяхіміі ў Інстытуце радыебіялогіі НАН Беларусі ў 2002 годзе. У цяперашні час працуе ў аддзяленні вакцын і інфекцыйных хвароб цэнтра даследавання раку Фрэда Хатчынсан, Сіэтл, ЗША.
У сваім выступленні ён прадставіць даныя, якія ляглі ў аснову канцэпцыі “глыбока эшаланіраванай” імуннай абароны, а таксама абмяркуе магчымасці прымянення канцэпцыі пры дызайне вакцыны. Частка яго даклада будзе сфакусіравана на тэхналогіях адзіночных У-клетак для выяўлення новых антыцел. Ён таксама прэзентуе свае апошнія неапублікаваныя вынікі аб мясцовым гумаральным імунітэце супраць рэактываванай ВПГ-2 і абмяркуе гэтыя даныя ў кантэксце канцэпцыі “глыбока эшаланіраванай” імуннай абароны.
Таксама ў слухачоў будзе магчымасць пераняць вопыт арганізацыі навукі і навуковай дзейнасці за мяжой.
Мерапрыемства пройдзе 9 жніўня 2018 г. у 16:00 - 18:00 у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі, п. 402.
Старонка мерапрыемства ў Facebook.
Відэа лекцый ініцыятывы “Вучоныя без межаў” можна знайсці на сэрвісе YouTube https://www.youtube.com/playlist?list=PLC9GbhpXl9LidAWVy66cUt9D46HB8GEq7