Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.08.2018

НАН Беларусі і “КБ Беспілотныя верталёты” падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дзвюма арганізацыямі

29 жніўня 2018 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “КБ Беспілотныя верталёты” Уладзімір Чудакоў падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дзвюма арганізацыямі.

У дакуменце сказана, што бакі аб’яднаюць свае намаганні ў сферы навукова-тэхнічных даследаванняў, будуць працаваць над сумеснымі праектамі на базе кластара “Галаўны рэспубліканскі цэнтр беспілотнай тэхнікі”, створанага ў НАН Беларусі, з прадстаўнікамі НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў. Разам партнёры будуць працаваць над новымі мадэлямі тэхнікі самалётнага і верталётнага тыпу.

Фота газета Навука