Сяргей Залатой расказаў журналістам пра мэты правядзення і запланаваных мерапрыемствах XXXI Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. На дадзены момант на кангрэс зарэгістраваліся 82 касманаўты, практычна з усіх касмічных дзяржаў свету. У першы дзень кангрэса запланавана правядзенне выставы, дзе будуць паказаны дасягненні Рэспублікі Беларусь у касмічнай сферы: гэта тэхналогіі даследавання Зямлі з космасу – розныя прыборы дыстанцыйнага зандзіравання, сістэмы сувязі і тэлевяшчання, навігацыйныя сістэмы. Для забеспячэння развіцця згаданых галін у рэспубліцы працуюць больш за дваццаць навукова-вытворчых калектываў, якія вырабляюць апаратуру, праграмнае забеспячэнне, распрацоўваюць адпаведныя тэхналогіі, якія будуць прадстаўлены на выставе.
Асноўная мэта кангрэса – пазнаёміць падрастаючае пакаленне як са складанасцямі касмічных прафесій, так і з іх рамантыкай, – адзначыў Сяргей Залатой. Для гэтага 12 верасня запланавана правядзенне Дня супольнасці, дзе ўдзельнікі кангрэса будуць сустракацца з вучнямі школ, гімназій, студэнтамі ВНУ.
Сяргей Караняка пазнаёміў журналістаў з гісторыяй удзелу беларускіх вучоных у савецкай навуковай праграме, а таксама расказаў аб сумесных беларуска-расійскіх праграмах у галіне касмічных даследаванняў на сучасным этапе. На сённяшні дзень выканана шэсць сумесных касмічных праграм, што дазволіла захаваць і аднавіць навукова-тэхнічную кааперацыю, якая існавала паміж арганізацыямі Беларусі і Расіі.
Таксама прадстаўнікі НАН Беларусі адказалі на шматлікія пытанні журналістаў, якія тычацца кангрэса і касмічных даследаванняў Беларусі.