Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.09.2018

На Юбілейнай сесіі МААН уручылі памятныя знакі “У гонар 90-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”

20 верасня 2018 года на Юбілейнай сесіі Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук, прысвечанай 25-годдзю арганізацыі, адбылася цырымонія ўрачыстага ўручэння памятных знакаў “У гонар 90-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Узнагароды ўручаны кіраўнікам дэлегацый, якія прыехалі на ўрачыстасці ў Мінск.