На пасяджэнні былі падведзены вынікі сумеснага тэхнічнага семінара, які адбыўся ў НАН Беларусі 2 кастрычніка 2018 года, разгледжаны вынікі супрацоўніцтва навуковых арганізацый НАН Беларусі і Кампаніі LG Electronics Inc, а таксама абмеркаваны перспектыўныя напрамкі і механізмы развіцця супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і кампаніяй LG Electronics Inc.
Былі заслуханы даклады прадстаўнікоў навуковых арганізацый Акадэміі навук. Падчас правядзення тэхнічнага кансультацыйнага савета НАН Беларусі і кампаніі LG Electronics Inc першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык уручыў старшаму віцэ-прэзідэнту кампаніі LG Electronics Inc. доктару Чон Су Лі медаль “90 гадоў НАН Беларусі”.
У цяперашні час вучонымі НАН Беларусі і спецыялістамі LG Electronics Inc выконваецца чатыры праекты ў галіне новых матэрыялаў, сістэм астуджэння (цепламасаабмену), а таксама зялёных тэхналогій. Пасля экспертнага заключэння будуць вызначаны новыя напрамкі сумесных даследаванняў.
Пасяджэнне тэхнічнага кансультацыйнага савета НАН Беларусі і кампаніі LG Electronics Inc, а таксама тэхнічны семінар адбыліся 2-3 кастрычніка 2018 года ў рамках Пагаднення паміж НАН Беларусі і кампаніяй LG Electronics Inc аб стварэнні тэхнічнага кансультацыйнага савета. Згодна з дакументам, бакі павінны праводзіць сумесныя пасяджэння тэхнічнага кансультацыйнага савета не радзей аднаго разу ў год для абмеркавання навуковых даследаванняў (праектаў), якія будуць праводзіцца ў рамках Пагаднення, або для абмену агульнай інфармацыяй па розных пытаннях, якія ўяўляюць цікавасць для бакоў.
Тэхнічны кансультацыйны савет вызначае пералік праектаў, якія падлягаюць рэалізацыі. З беларускага боку ў склад тэхнічнага кансультацыйнага савета ўваходзяць вядучыя вучоныя НАН Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў і навуковых арганізацый краіны.