Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.10.2018

У НАН Беларусі пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя “Фундаментальныя і прыкладныя навукі – медыцыне”

12 кастрычніка 2018 года Інстытут фізіялогіі пры ўдзеле аддзялення медыцынскіх навук праводзіць Міжнародную навуковую канферэнцыю “Фундаментальныя і прыкладныя навукі – медыцыне”. Канферэнцыя аб’яднае спецыялістаў розных напрамкаў для абмеркавання актуальных праблем у галіне некантралюемага развіцця гіперпластычных, запаленчых, аўтаіммунных і дэструктыўных працэсаў, якія суправаджаюцца пераходам у паталагічныя станы і якія з’яўляюцца атрыбутамі сацыяльна значных захворванняў.

Форум прымеркаваны да 65-годдзя Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі.

Адкрыццё канферэнцыі - 12 кастрычніка ў 9.00.

Месца правядзення: Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 28). Кантактны тэлефон: 284-16-30.

З праграмай можна азнаёміцца тут.