Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.11.2018

Вызначаны лаўрэаты прэмій для маладых вучоных з нагоды 90-годдзя з дня заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

31 кастрычніка 2018 г. на пашыраным пасяджэнні Бюро Прэзідыума НАН Беларусі былі падведзены вынікі конкурсу на саісканне прэмій для маладых вучоных з нагоды 90-годдзя з дня заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Конкурс праводзіўся разава, у 2018 годзе, па сямі намінацыях у мэтах падтрымкі таленавітых маладых вучоных Акадэміі навук, навуковыя работы якіх маюць важнае значэнне для фундаментальнай і прыкладной навукі і быў прымяркаваны да юбілейнай даты – 90-годдзя з дня заснавання Акадэміі навук Беларусі. Грашовая частка кожнай прэміі складае 100 базавых велічынь.

Згодна з пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 31 кастрычніка 2018 г. № 542 “Аб прысуджэнні прэмій для маладых вучоных з нагоды 90-годдзя з дня заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” лаўрэатамі прэмій сталі:

у галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі – Леаненя Максім Сяргеевіч, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, за цыкл работ “Лазеры з выпадковай генерацыяй і люмінафоры на аснове мікрапарашкоў шыраказонных паўправаднікоў і халькагенідаў з рэдкімі землямі”;

у галіне фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук – Сідарэнка Аляксандр Юр’евіч, выконваючы абавязкі загадчыка лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат хімічных навук, за цыкл работ “Айчынныя каталітычныя сістэмы для атрымання другасных тэрпеноідных прадуктаў”;

у галіне хіміі і навук аб Зямлі – Дармешкін Дзмітрый Алегавіч, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат хімічных навук, за цыкл работ “Распрацоўка падыходаў да атрымання рэкамбінантных антыцел з зададзенымі ўласцівасцямі”;

у галіне біялогіі – Дзмітрук Вольга Генадзьеўна, старшы навуковы супрацоўнiк дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут бiяфiзiкi i клетaчнaй iнжынерыi Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат біялагічных навук, за цыкл работ “Дэндрымеры для медыцыны i бiялогii”;

у галіне медыцыны – Дзеравянка Марына Аляксандраўна, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, магістр біялагічных навук, за цыкл работ “Мікраакружэнне ў пухліннай тканіне на розных стадыях злаякаснага працэсу”;

у галіне гуманітарных і сацыяльных навук – Волкаў Мікалай Аляксандравіч, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат гістарычных навук, за цыкл работ “Архітэктура і ваенны патэнцыял замкаў і фартэцый Беларусі ў XVI–XVIII стст.”;

у галіне аграрных навук – Калюк Валянціна Іосіфаўна, вядучы навуковы супрацоўнік рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат эканамічных навук, за манаграфію “Фарміраванне і развіццё рэгіянальнага рынку збожжа (на прыкладзе Гродзенскай вобласці)”.

Віншуем пераможцаў конкурса!