Уладзімір Гусакоў азнаёміў журналістаў з гісторыяй стварэння і развіцця НАН Беларусі, а таксама з сучаснымі дасягненнямі арганізацый, якія ўваходзяць у структуру акадэміі, кадравым складам і навуковым патэнцыялам.
Мікалай Казак расказаў аб распрацоўках беларускіх фізікаў у галіне паўправаднікоў, лазераў, фотадыёдаў, метаматэрыялаў, вырошчвання гетэрагенных структур, а таксама аб міжнародным супрацоўніцтве і новых напрамках работ па хуткім дэтэктаванні вірусаў, 3D-друку, кандэнсатараў і інш.
Андрэй Іванец даў уяўленне аб дзейнасці Савета маладых вучоных НАН Беларусі, падтрымцы маладых спецыялістаў, а таксама пра найбольш буйныя навуковыя і грамадскія мерапрыемствы, якія былі праведзены пры ўдзеле СМВ.
Таксама прадстаўнікі НАН Беларусі коратка азнаёмілі журналістаў з праграмай правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 90-годдзю НАН Беларусі, якія пройдуць 15-16 лістапада 2018 года.